Беларуская Служба

100 млн еўра выдаткуюць на новую філармонію ў Кракаве. У ёй прадугледзелі бамбасховішча

22.03.2026 17:11
Цяперашні будынак Кракаўскай філармоніі выкарыстоўваецца ўжо больш за 80 гадоў, і падчас канцэртаў там чуваць шум трамваяў і аўтамабіляў.
  .
Кракаў Ілюстрацыйнае фота.Image by Alina Braha from Pixabay/CC0

У Кракаве за 450 млн злотых (105 млн еўра) пабудуюць новую філармонію з вялікай канцэртнай залай. Улады Малапольскага ваяводства абяцаюць, што новы аб’ект будзе мець найлепшую акустыку ў Польшчы. У падземнай частцы будынка таксама запраектавана бамбасховішча, — паведаміў маршалак ваяводства Лукаш Смулка.

— У зале плануецца каля 1900 месцаў, а галоўнай задачай з’яўляецца стварэнне не толькі выразнай архітэктурнай формы, але перадусім дасягненне найвышэйшай якасці гуку, на якую разлічваюць і слухачы, і музыкі.

На архітэктурны конкурс падалі 35 праектаў. У панядзелак, 23 сакавіка, грамадскасці абвесцяць пераможца. Будаўніцтва павінна пачацца праз тры гады, а інаўгурацыйны канцэрт запланаваны на пачатак 2032 года.

Цяперашні будынак Кракаўскай філармоніі выкарыстоўваецца ўжо больш за 80 гадоў, і падчас канцэртаў там чуваць шум трамваяў і аўтамабіляў.

iar/эж