Урад падрыхтаваў законапраекты аб зніжэнні ПДВ і акцызу на паліва ды вырашыў аб увядзенні максімальнай рознічнай цаны на запраўках. Кампаніі, якія атрымліваюць прыбытак вышэй за сярэдні з-за росту цэн на нафту, будуць абкладацца падаткам.
Эксперт Міхал Грабка з фонду Instrat лічыць, што цэны на паліва будуць працягваць залежаць ад глабальных падзей.
– Гэта будзе залежаць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя на Блізкім Усходзе. Калі гэты канфлікт сціхне і сітуацыя супакоіцца, цэны зменшацца, але калі канфлікт працягнецца, цэны, верагодна, вырастуць яшчэ больш. Немагчыма з упэўненасцю сказаць, колькі будзе каштаваць паліва, але гэта, безумоўна, будзе менш, чым калі б дзеянняў урада не адбылося.
Урад плануе, што законы аб зніжэнні коштаў на паліва будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня.
Пасля ўступлення ў сілу пакета законапраектаў літр бензіну можа каштаваць менш за шэсць злотых. Цяпер ён каштуе каля васьмі злотых а дызельнае паліва амаль дзевяць злотых.
Сейм ужо прыняў урадавы пакет, чакаецца, што падтрымае яго таксама Сенат. Калі прэзідэнт Караль Наўроцкі хутка яго падпіша, то цэны паліва на запраўках будуць паніжаныя яшчэ перад Вялікаднем (5 красавіка).
Кошты на нафту пастаянна растуць з пачатку ваенных дзеянняў ЗША і Ізраіля супраць Ірана (з 28 лютага).
IAR/яс