Беларуская Служба

Польскія дыпламаты ў Расіі высвятляюць абставіны прысуду грамадзяніну Польшчы

18.04.2026 12:16
Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што 47-гадовы паляк нібыта быў узяты ў палон у Данбасе і прысуджаны судом у акупаваным Расіяй Луганску да 13 гадоў пазбаўлення свабоды за наёмніцтва.
МЗС Польшчыgov.pl

Польскія дыпламаты ў Расіі высвятляюць акалічнасці прысуду грамадзяніну Польшчы. Пра гэта сведчаць дадзеныя, атрыманыя Польскім радыё. Прадстаўнік польскага МЗС пацвердзіў, што консул Польшчы ў Маскве звернецца ў расійскае знешнепалітычнае ведамства па інфармацыю адносна гэтай справы.

Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што 47-гадовы паляк нібыта быў узяты ў палон у Данбасе і прысуджаны судом у акупаваным Расіяй Луганску да 13 гадоў пазбаўлення волі за наёмніцтва.

Расійскі бок паведаміў, што мужчына нібыта родам з горада Мелец (паўднёвая Польшча), і апублікаваў яго прозвішча, а таксама першыя літары імёнаў. У адкрытых інтэрнэт-крыніцах сапраўды можна знайсці чалавека з такімі дадзенымі.

Паводле адных публікацый, паляк пасля ўзяцця ў палон заявіў, што аказаўся на фронце, таму што закахаўся ва ўкраінку. У іншай крыніцы гаворыцца, што ён нібыта заблудзіўся падчас дзеянняў у лесе і замест свайго ўкраінскага падраздзялення выйшаў да расійскіх вайскоўцаў, да якіх затым нібыта далучыўся.

вс