Беларуская Служба

ЛГБТ-супольнасць патрабуе ад уладаў Польшчы выканання судовых рашэнняў аб прызнанні аднаполых шлюбаў

25.04.2026 14:14
Удзельнікі акцыі выказваюць незадаволенасць павольнымі, на іх думку, дзеяннямі ўрада ў пытанні прызнання аднаполых шлюбаў, заключаных за мяжой.
  :        ,             -.
Суд ЕС падкрэсліў: у межах Еўрапейскага Саюза не можа ўзнікаць сітуацыя, калі адна і тая ж асоба мае розны грамадзянскі стан у розных дзяржавах-членах. Alexandros Michailidis / Shutterstock.com

У суботу, 25 красавіка, а 14:00 у Варшаве каля Канцылярыі прэм’ер-міністра праходзіць пратэст прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Удзельнікі акцыі выказваюць незадаволенасць павольнымі, на іх думку, дзеяннямі ўрада ў пытанні прызнання аднаполых шлюбаў, заключаных за мяжой.

Падставай для пратэсту стаў нядаўні вырак Вярхоўнага адміністрацыйнага суда, які абавязаў варшаўскі ЗАГС ажыццявіць транскрыпцыю такога шлюбу. Раней Суд ЕС таксама пастанавіў, што краіны-члены павінны прызнаваць правы грамадзян ЕС, у тым ліку ў кантэксце сямейных адносін.

Нягледзячы на заявы ўрада пра падрыхтоўку адпаведных інструкцый, неабходныя дакументы дагэтуль не прынятыя.

Прадстаўнік «Кампаніі супраць гамафобіі» Пшэмыслаў Валас адзначыў, што пратэст — натуральная рэакцыя на сітуацыю. Паводле яго, актывісты чакаюць канкрэтных дзеянняў і выразнай пазіцыі ўладаў.

У выпадку далейшай бяздзейнасці арганізатары не выключаюць звароту ў Еўракамісію.

iar/эж


Польшча павінна прызнаваць аднаполавыя шлюбы, заключаныя за мяжой. Справу тлумачыць адвакат

04.12.2025 11:48
У межах ЕС не можа ўзнікаць сітуацыя, калі адна і тая ж асоба мае розны грамадзянскі стан у розных дзяржавах-членах.