Беларуская Служба

Апытанне: Рэкордная колькасць палякаў станоўча ацэньвае сваё матэрыяльнае становішча

27.04.2026 18:03
Толькі 11% палякаў называюць сваё становішча сціплым.
   .
У Польшчы расце зарплата.Фота: Sheviakova Kateryna/Shutterstock

Палякі ўсё лепш ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча — пра гэта сведчаць дадзеныя Цэнтра даследавання грамадскай думкі (CBOS).

Паводле сацыялагічнага апытання, паведзенага CBOS,  39% рэспандэнтаў адзначаюць, што жывуць фінансава свабодна, ці вельмі камфортна і могуць дазволіць сабе не толькі базавыя патрэбы. Гэта найвышэйшы паказчык за ўвесь час назіранняў.

Яшчэ 49% ацэньваюць свой узровень жыцця як сярэдні: ім хапае на штодзённыя выдаткі, але на буйныя пакупкі даводзіцца адкладаць. Толькі 11% называюць сваё становішча сціплым.

Даследаванне фіксуе і паляпшэнне настрояў адносна будучыні: 34% апытаных цалкам спакойныя за свае фінансы. У той жа час 23% па-ранейшаму асцерагаюцца пагаршэння сітуацыі.

Эксперты адзначаюць, што пасля складаных гадоў пандэміі і высокай інфляцыі, пачынаючы з 2024 года назіраецца ўстойлівае паляпшэнне ацэнак дабрабыту. Найбольш пазітыўна сваю сітуацыю ўспрымаюць маладыя людзі і жыхары буйных гарадоў Польшчы.

pap/эж