Беларуская Служба

Польскія школы за мяжой гуртуюць амаль 17 тыс. дзяцей

02.05.2026 15:32
Па-за межамі Польшчы жыве каля 18–20 млн палякаў і асоб польскага паходжання.
.  .
Ілюстрацыя. Польскі сцяг. Фота: Nataliabiruk/Shutterstock

Польскія школы за мяжой становяцца не толькі адукацыйнымі ўстановамі, але і цэнтрамі польскай культуры і супольнасці. Пра гэта ў Дзень палякаў замежжа, які адзначаецца 2 траўня, заявіў кіраўнік Цэнтра развіцця польскай адукацыі за мяжой (Ośrodek Rozwoju Polskiej Edukacji za Granicą, ORPEG) Рафал Семяноўскі.

Паводле яго, такія школы дапамагаюць дзецям і моладзі вывучаць польскую мову, гісторыю і культуру, а таксама лепш разумець свае карані. 

— Гэта дае маладым людзям пачуццё апоры і ўпэўненасці ў сабе, — адзначыў Семяноўскі.

Сёння ORPEG кіруе 75 польскімі школамі ў 36 краінах на чатырох кантынентах. У іх навучаюцца амаль 17 тыс. вучняў, яшчэ больш за 2300 дзяцей карыстаюцца дыстанцыйным навучаннем.

Паводле Семяноўскага, у апошнія гады колькасць вучняў расце. Адначасова частка сем’яў пасля доўгага жыцця за мяжой вяртаецца ў Польшчу — такую тэндэнцыю назіраюць, у прыватнасці, у Францыі, Бельгіі і Вялікабрытаніі.

Па-за межамі Польшчы жыве каля 18–20 млн палякаў і асоб польскага паходжання.

iar/pap/эж

 

Былы амбасадар РП у Беларусі Марыюш Машкевіч: Пачобут, выхоўваючы новае пакаленне палякаў у Беларусі, уяўляў пагрозу для рэжыму Лукашэнкі

30.04.2026 12:33
«Анджэй Пачобут выхоўваў моладзь — не толькі палякаў у Беларусі, але і саміх беларусаў. І таму ён уяўляе вялікую пагрозу для бесчалавечнай сістэмы».