Беларуская Служба

Генерал Козей: Скарачэнне амерыканскіх войскаў у Еўропе — незваротны працэс

05.05.2026 15:04
ЗША, хутчэй за ўсё, захаваюць свае базы і аэрадромы ў Еўропе, але асноўная адказнасць за бяспеку  будзе пераходзіць да еўрапейцаў.
  ()
Жаўнеры ЗША (ілюстрацыя)Foto: Michele Ursi/Shutterstock

Скарачэнне колькасці амерыканскіх войскаў у Еўропе з’яўляецца незваротным працэсам, і еўрапейскія краіны павінны быць да гэтага гатовыя,  — перакананы адстаўны генерал Войска Польскага, прафесар Акадэміі ваенных мастацтваў у Варшаве Станіслаў Козей.

Паводле яго, ЗША, хутчэй за ўсё, захаваюць свае базы і аэрадромы ў Еўропе, але асноўная адказнасць за бяспеку кантынента будзе паступова пераходзіць да еўрапейцаў.

— Злучаныя Штаты нават запісалі ў сваіх стратэгічных дакументах, што канвенцыйная абарона еўрапейскага кантынента — гэта задача еўрапейскіх дзяржаў. Мы павінны ўспрымаць гэта як факт і адпаведна прымаць у Еўропе адэкватныя захады, напрыклад, узмацняючы еўрапейскі складнік НАТА.

Раней паведамлялася, што ЗША плануюць скараціць кантынгент у Германіі на пяць тысяч вайскоўцаў.  

 У сваю чаргу прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што ўрад і прэзідэнт будуць супольна працаваць над павелічэннем амерыканскай вайсковай прысутнасці на польскай тэрыторыі.

iar/эж