Беларуская Служба

Польшча забяспечаная авіяцыйным палівам, але ў Еўропе магчымыя перабоі з рэйсамі летам – эксперт

13.05.2026 17:23
Прадстаўнікі польскіх аэрапортаў, а таксама польскай авіякампаніі LOT запэўніваюць, што пастаўкі авіяпаліва не знаходзяцца пад пагрозай.
Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Шапенаshutterstock.com/Novikov Aleksey

Польшча можа не турбавацца наконт авіяцыйнага паліва, аднак пастаўкі ў іншыя краіны могуць быць нестабільнымі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Групы эканамічных дарадчыкаў TOR Адрыян Фургальскі. Прадстаўнікі польскіх аэрапортаў, а таксама польскай авіякампаніі LOT запэўніваюць, што пастаўкі авіяпаліва не знаходзяцца пад пагрозай.

Эксперт, аднак, звяртае ўвагу, што ў адпускны сезон недахоп паліва можа ўзнікнуць у аэрапортах іншых краін.

– Авіяцыйны рынак – гэта сістэма аб’яднаных сасудаў. Нават калі мы можам вылецець з Польшчы і без праблем заправіць самалёт, пытанне ў тым, у якую краіну мы прыляцім і ці не ўзнікнуць там праблемы з запраўкай. Ужо названыя канкрэтныя краіны – Францыя, Вялікабрытанія, Італія, – дзе такія праблемы могуць з'явіцца.

Адрыян Фургальскі падкрэсліў, што ў выпадку праблем з пастаўкамі і даступнасцю авіяцыйнага паліва найважнейшае – гэта інфармаванне пасажыраў.

У пачатку красавіка аб праблемах з даступнасцю авіяцыйнага паліва паведамлялі некаторыя аэрапорты Італіі. З-за гэтага прыйшлося адмяніць альбо перанесці частку рэйсаў.

вс