Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала папярэднюю ацэнку эканамічнага росту. У першым квартале 2026 года валавы ўнутраны прадукт краіны павялічыўся на 3,4% у параўнанні з мінулым годам.
У параўнанні з чацвёртым кварталам 2025 года польская эканоміка вырасла на 0,5%. У мінулым годзе, у параўнанні з 2024 годам, рост эканомікі склаў 103%.
Агучаная Галоўным статыстычным упраўленнем інфармацыя мае папярэдні характар – больш падрабязныя дадзеныя будуць апублікаваныя ў адмысловай справаздачы 1 чэрвеня бягучага года.
вс