Сёння жыхары Беластоку замест спартыўнай вопраткі апранулі піжамы і прынялі ўдзел у дабрачынным забегу. Мерапрыемства было арганізаванае ў падтрымку пацыентаў Клінікі педыятрыі, анкалогіі і гематалогіі Універсітэцкай дзіцячай клінічнай бальніцы Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэту.
Мерапрыемства прайшло другі па ліку раз на стадыёне Беластоцкага спартыўна-аздараўленчага цэнтру.
Акрамя забегу, быў арганізаваны дзіцячы гарадок з атракцыёнамі, гульнямі, майстар-класамі і конкурсамі. У палатках можна было набыць вырабы мясцовых рамеснікаў і крафтавыя рэгіянальныя прадукты.
вс