Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць наймальнікаў, якія шукаюць кватэру з хатнімі гадаванцамі

18.05.2026 18:20
Дзеля свайго хатняга гадаванца наймальнікі ўсё часцей гатовыя ахвяраваць сваім камфортам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Simone Niccoletti/pixabay.com/CC0 Public Domain

Не плошча кватэры, але дазвол на пражыванне ў кватэры з хатнім гадаванцам — гэта ўсё часцей прыярытэт наймальнікаў. Згодна з апошнімі дадзенымі партала Otodom, у красавіку попыт на такія кватэры павялічыўся больш чым на 50 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Згаданая ўмова стала больш важнай, чым, напрыклад, посудамыйная машына.

Паводле менеджара па маркетынгавых даследаваннях і аналізе партала Otodom Паўла Яржомбэка(Paweł Jarząbek), гэта адлюстроўвае сацыяльныя змены, якія праходзяць у польскім грамадстве. У ягонай ацэнцы, дзеля хатняга гадаванца наймальнікі гатовыя ахвяраваць сваім камфортам.

— Магчымасць наняць кватэру са сваім хатнім гадаванцам удвая важнейшая, чым, напрыклад, магчымасць неадкладнага пераезду ў такую кватэру, у тры разы важнейшая, чым балкон і ў тры разы важнейшая, чым знаходжанне кватэры ў цэнтры горада. Усё гэта паказвае, на якія кампрамісы мы гатовыя пайсці, каб трымаць у кватэры хатнюю жывёлу, — кажа эксперт.

Згодна са справаздачай «Шчаслівы дом. Кватэра на часовай шкале», сем з дзесяці апытаных жыхароў Польшчы трымае ў сваім доме хатніх гадаванцаў.

IAR/аз