Польская гаспадарка захоўвае адзін з самых хуткіх тэмпаў росту ў Еўрасаюзе, нягледзячы на запаволенне росту праз энергетычны крызіс і вайну на Блізкім Усходзе. Пра гэта Польскаму радыё заявіў еўракамісар па эканоміцы Валдзіс Дамброўскіс:
— Такім чынам гэта ў пэўным сэнсе ўраўнаважваецца. Мы бачым добрыя інвестыцыйныя вынікі, у тым ліку дзяржаўныя інвестыцыі. Польшча, як відаць па ўзроўні бюджэтнага дэфіцыту, стымулюе эканоміку. Мы таксама бачым пабочныя эфекты вышэйшых вайсковых выдаткаў, але ёсць і рост прыватнага спажывання дзякуючы адносна моцнаму росту заробкаў.
Паводле вясновага прагнозу Еўракамісіі, у 2026 годзе ВУП Польшчы вырасце на 3,5%. Гэта другі вынік у ЕС пасля Мальты. У 2027-м рост крыху запаволіцца — да 2,8%.
Разам з тым Польшча будзе мець і самы высокі ў Еўрасаюзе бюджэтны дэфіцыт — 6,5% ВУП.
iar/эж