Беларуская Служба

Новая надзея польскага тэніса Мая Хваліньска вярнулася ў Польшчу з Парыжа

08.06.2026 10:10
Выхад у фінал «Ралан Гарос» падняў польскую тэнісістку са 114-га на 21-е месца ў рэйтынгу WTA.
Мая ХваліньскаPAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Мая Хваліньска (Maja Chwalińska) вярнулася ў Польшчу з Парыжа пасля фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. У суботу (6 чэрвеня) полька ўпершыню ў сваёй кар'еры згуляла ў фінале турніру Вялікага шлема. У вырашальным матчы яна прайграла Міры Андрэевай з лікам 3-6, 2-6.

Нягледзячы на паразу, гэта быў найбуйнейшы поспех у карʼеры 24-гадовай полькі.

Выхад у фінал «Ралан Гарос» падняў Маю Хваліньску са 114-га на 21-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (англ. Womenʼs Tennis Association, WTA).

Польская тэнісістка таксама атрымала фінансавы бонус у памеры 1,4 мільёна еўра — найвышэйшы ў яе карʼеры.

IAR/аз

Мая Хваліньска ў паўфінале «Ралан Гарос»

03.06.2026 15:01
Яе суперніцай можа быць беларуска Арына Сабаленка.