Беларуская Служба

86 гадоў таму ў канцлагер Аўшвіц прыбыла першая група вязняў

14.06.2026 20:05
14 чэрвеня 1940 года першы цягнік з 728 польскімі палітычнымі вязнямі прыбыў у Аўшвіц.
 ,                 .
Былыя вязні, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і дыпламатычнага корпуса ўсклалі вянкі і запалілі свечкі ля Сцяны смерці ў былым канцлагеры. PAP/Jarek Praszkiewicz

86 гадоў таму, 14 чэрвеня 1940 года, у канцлагер Аўшвіц прыбыла першая група вязняў. 14 чэрвеня ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці.

Былыя вязні, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і дыпламатычнага корпуса ўсклалі вянкі і запалілі свечкі ля Сцяны смерці ў былым канцлагеры.

Сярод 13 былых вязняў, якія запалілі свечкі ля Сцяны смерці, быў Богдан Бартнікоўскі, якога ў дзяцінстве немцы адправілі ў Аўшвіц падчас Варшаўскага паўстання.

– Важна памятаць пра гэта, бо Аўшвіц-Біркенаў быў лагерам смерці, але першапачаткова быў прызначаны як лагер для палякаў.

14 чэрвеня 1940 года першы цягнік з 728 польскімі палітычнымі вязнямі прыбыў у Аўшвіц з турмы ў горадзе Тарнаў.

Сярод вязняў з першага цягніка 239 чалавекі перажылі вайну – апошні з іх памёр у 2020 годзе.

вс