Беларуская Служба

У Польшчы асудзілі перавознікаў нелегальных мігрантаў

16.06.2026 07:55
Ідзецца пра мужчын, якія арганізавалі незаконны транспарт мігрантаў з Беларусі ў Германію.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://x.com/Straz_Graniczna

Прысуд вынесены двум замежнікам — Уладзіміру К. і Данілу Б., якія, паводле звестак следства, дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Уладзімір К. атрымаў адзін год і пяць месяцаў пазбаўлення волі, а Даніл Б. — адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі.

«У вінаватасці абодвух мужчын няма ніякіх сумневаў», — паведаміла суддзя акруговага суда ў Любліне Анэта Свідзінска-Козел.

— Гэта вынікае з запісаў размоваў па тэлефоне паміж абвінавачанымі ды яшчэ адным чалавекам, якія замаўляў транспарт. Было дамоўлена, што яны перавязуць мігрантаў ад беларускай мяжы да нямецкай граніцы.

Абодвум мужчынам таксама прысуджаны штраф на суму 10 тысяч злотых у Фонд дапамогі ахвярам і постпенітэнцыярнай дапамогі. Прысуд можа быць аюскарджаны.

ПР/юл