Ужо другі раз за два месяцы Еўропа апынулася пад так званым цеплавым купалам — велізарнай сістэмай высокага ціску, якая зацягвае гарачае, сухое паветра з Сахары і не дазваляе яму адыходзіць. Францыя, Іспанія, Партугалія і Вялікабрытанія ўжо перажылі рэкордныя тэмпературы.
Польшча толькі зараз уваходзіць у самую спякотную фазу: пік прыпадае на гэтыя выходныя і пачатак наступнага тыдня. Тэмпература, верагодна, перавысіць 40°C на захадзе краіны, пабіўшы рэкорды дзесяцігадовай даўніны.
Змена клімату ў выглядзе масавага прытоку вельмі гарачага афрыканскага паветра — гэта, па сутнасці, класічны сімптом змянення клімату ў нашым рэгіёне, гаворыць прафесар Богдан Хайніцкі з Інстытута Геафізікі ПАН.
— На жаль, гэта не апошняя хваля спякоты. Яны будуць працягвацца. Згодна з кліматычнымі прагнозамі, частата такіх з'яў будзе павялічвацца ў будучыні. З аднаго боку, гэта новая рэальнасць, але з іншага — сурʼёзная праблема. Памятайце, што мы не вельмі знаёмыя з 40-градуснымі хвалямі спякоты. Гэта вельмі сурʼёзная праблема.
Цяперашняя спёка суправаджаецца высокай вільготнасцю, што робіць яе значна больш небяспечнай, чым так званую «сухую» спёку. Ва ўмовах высокай вільготнасці арганізм чалавека не можа эфектыўна астуджацца.
ав