Будынак Падатковай інспекцыі Варшава-Прага быў закіданы камянямі. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі паведаміў, што ў сувязі з інцыдэнтам быў затрыманы мужчына.
— Супрацоўнікі не сумняваюцца, што гэта можа быць звязана з хваляй нянавісці, якая ўспыхнула супраць нас пасля скандалу з піцай з крэветкамі, — сказала кіраўнік Прафсаюзнай альтэрнатывы Падатковай інспекцыі Варшава-Прага Агата Ягадзінска.
Паведамляецца, што здарэнне адбылося ўначы. Супрацоўнікі кажуць пра хвалю нянавісці. Мяркуецца, што яна з'яўляецца вынікам справы піцы з крэветкамі.
У маі 2026 года ў піцэрыю ў Гданьску чыноўнікі падатковай прыйшлі інкогніта ў якасці кліентаў, замовілі і зʼелі піцу з крэветкамі, разлічыліся, а потым аштрафавалі ўладальніка на 2500 злотых. Прычына? Уладальнік ужыў стандартную стаўку ПДВ у памеры 8% да чэка за піцу як гатовую страву, у той час як, згодна з правіламі, даданне морапрадуктаў (крэветкі лічацца «прадметам раскошы») патрабуе больш высокай стаўкі ў 23% для ўсёй стравы.
Гэты выпадак стаў сімвалам абсурднасці польскай падатковай сістэмы і метадаў падатковага кантролю, выклікаўшы маштабную дыскусію ў СМІ і хвалю крытыкі падатковых органаў.
ав