Беларуская Служба

За суткі пажарнікі ў Польшчы выязджалі па выкліках ажно 1 600 разоў

30.06.2026 10:05
Найбольш выездаў па выкліках было ў Сілезскім ваяводстве.
         1 600
За суткі пажарнікі ў Польшчы выязджалі па выкліках ажно 1 600 разоўPAP/Marcin Bielecki

1 600 разоў выязджалі польскія пажарнікі па выкліках за апошнія суткі. Яны змагаліся з наступствамі гвалтоўных бураў і моцных дажджоў.

Брыгадзір Караль Кроць(Karol Kroć) з прэс-службы Дзяржаўнай пажарнай службы паведаміў, што  найбольшая колькасці інцыдэнтаў, звязаных з навальніцамі, адбылася на поўдні Польшчы.

— Найбольш выездаў па выкліках было ў Сілезскім ваяводстве — амаль тысяча. У астатніх ваяводствах сітуацыя была больш стабільнай, хоць без выездаў не абышлося. Былі параненыя людзі, пашкоджаныя дахі, затопленыя дамы, гэта значыць тыповыя выезды, звязаныя з моцным ветрам і ліўнем, — кажа пажарнік.

Сіноптыкі папярэджваюць пра спякоту і навальніцы. Тэмпература можа дасягнуць 37 градусаў Цэльсія.

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі абвясціў папярэджанне пра спякоту для значнай часткі краіны, прычым найвышэйшы ўзровень уведзены для паўднёва-ўсходняй Польшчы.

Навальніцы магчымыя ў заходняй частцы краіны. У некаторых рэгіёнах можа выпасці да 45 літраў ападкаў на квадратны метр. Парывы ветру могуць дасягаць лакальна 100 кіламетраў у гадзіну; магчымы град.

IAR/аз

СААЗ папярэджвае: Спёка — гэта ціхі забойца

29.06.2026 11:00
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе пра, больш за 1 300 дадатковых смяротных зыходаў у Еўропе з-за спёкі.