Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памежная служба затрымала двое палякаў, падазраваных у гандлі людзьмі

10.07.2026 13:58
45-гадовая жанчына і 43-гадовы мужчына вербавалі жанчын пад выглядам фіктыўных шлюбаў з замежнікамі. 
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: policja.pl

Супрацоўнікі Надоджанскага падраздзялення памежнай службы на захадзе Польшчы затрымалі дваіх палякаў, падазраваных у гандлі людзьмі, падбухторванні да прастытуцыі і адмыванні грошай.

45-гадовая жанчына і 43-гадовы мужчына вербавалі жанчын пад выглядам фіктыўных шлюбаў з замежнікамі. Ахвяр прымушалі да прастытуцыі, а падазраваныя атрымлівалі прыбытак ад гэтай злачыннай дзейнасці.

Расследаванне працягваецца, высвятляюцца дадатковыя ахвяры.
Гандаль людзьмі караецца ў Польшчы пазбаўленнем волі на тэрмін да 20 гадоў.

IAR/яс