Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

11 ліпеня – дзень успамінаў, а не палітычных спрэчак, нагадвае кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб

11.07.2026 09:30
Сёння ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі на тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай.
     ,          -   1942 -1947 .
Вянок ускладзены да Помніка ахвярам генацыду, здзейсненага украінскімі нацыяналістамі супраць грамадзян Другой Рэчы Паспалітай у паўднёва-ўсходніх ваяводствах у 1942 -1947 гадах.PAP/Albert Zawada

11 ліпеня — гэта дзень роздуму і ўспамінаў, а не палітычных спрэчак, падкрэслівае кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб, якое арганізуе асноўныя ўрачыстасці з нагоды Нацыянальнага дня памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі на тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай.

Лех Парэль(Lech Parell) запэўнівае, што 11 ліпеня не з'яўляецца днём, калі польская дзяржава разглядае якія-небудзь правакацыі, пра што нядаўна казаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Кірыл Буданаў заявіў, што Польшча імкнецца да абвастрэння адносін з Украінай на фоне гістарычнай памяці і ўшанавання памяці Валынскай разні. Буданаў лічыць, што ў сувязі з ушанаваннямі 11 ліпеня могуць адбыцца правакацыі.

— Я не ведаю, пра што кажа спадар Буданаў. Польская дзяржава правакацыямі не займаецца. Польская дзяржава патрабуе годнага перапахавання ахвяраў. Мы ўшаноўваем ахвяры розных злачынстваў і маем на гэта права таксама ў выпадку Валынскай разні. Мы просім не надаваць гэтаму ніякага палітычнага падтэксту, — заявіў Лех Парэль.

Усяго на Валыні і ва Усходняй Галіцыі з 1943 па 1945 гады ўкраінскія нацыяналісты забілі, паводле розных ацэнак, ад 60 да 100 тысяч палякаў, астанкі большасці з якіх дагэтуль застаюцца ў ананімных калектыўных магілах.

Ушанаванне памяці пачнецца а 10:00 раніцы ў Палявым кафедральным саборы Войска Польскага з імшы за ахвяр генацыду. Апоўдні цырымонія будзе працягвацца ля помніка Ахвярам генацыду на Валынскай плошчы ў Варшаве.

IAR/аз

«Сярод украінцаў былі і тыя, хто ратаваў палякаў». Польскі гісторык — пра іншы бок Валынскай разні

11.07.2026 08:08
Пра маштаб гэтай з’явы і значэнне гэтай памяці ў сучасным дыялогу народаў распавядае гісторык з Інстытута нацыянальнай памяці Міраславам Шумілам.