Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча шукае пастаўшчыкоў рапсу з-за яго дэфіцыту на ўнутраным рынку

19.07.2026 13:33
Асноўнымі фактарамі падзення з'яўляюцца скарачэнне пасяўных плошчаў і неспрыяльныя ўмовы надворʼя, якія занізілі ўраджайнасць.
P
PапсINRA DIST from France - Colza (parcelles Eure) Cl J Weber04/ CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Польскія вытворцы алею з-за дэфіцыту рапсу на ўнутраным рынку шукаюць альтэрнатыўныя крыніцы паставак сыравіны, а недахоп мясцовай алейнай культуры ўскладняецца эмбарга на імпарт украінскага рапсу, паведамляе рэсурс AgroWeek.

Паводле ацэнак экспертаў, сёлетні валавы збор рапсу ў Польшчы можа скласці каля 3 млн 200 тыс. тон, у той час як у мінулым годзе было сабрана каля 3 млн 600 тыс. тон. Асноўнымі фактарамі падзення з'яўляюцца скарачэнне пасяўных плошчаў і неспрыяльныя ўмовы надворʼя, якія знізілі ўраджайнасць.

Наступствы для перапрацоўчай прамысловасці адчувальныя: заводы, разлічаныя на большыя абʼёмы сыравіны, працуюць з меншай нагрузкай, што павялічвае сабекошт перапрацоўкі і зніжае прыбытковасць. У сваю чаргу меншыя абʼёмы вытворчасці могуць прывесці да росту ўнутраных цэн.

У адказ на дэфіцыт польскія перапрацоўшчыкі інтэнсіўна пераглядаюць свае лагістычныя ланцужкі і прапановы пастаўшчыкоў. У прыватнасці, Румынія разглядаецца як прыярытэтны напрамак для павелічэння імпарту рапсу з-за свайго патэнцыялу задаволіць патрэбныя абʼёмы паставак. Аднак пераарыентацыя на новыя рынкі суправаджаецца дадатковымі транспартнымі выдаткамі, зменамі ўмоў кантрактаў і адаптацыяй лагістыкі.

вс