Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Разбуральны апоўзень на паўднёвым захадзе Кітая забраў за сабой мноства ахвяр

19.07.2026 12:22
З небяспечнай зоны эвакуяваныя больш за тысячу жыхароў.
.  .
Апоўзень. Здымак ілюстрацыйны. Hans/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ратавальнікі працягваюць пошукавую аперацыю на месцы разбуральнага апоўзня ў раёне Пэншуй на паўднёвым захадзе Кітая. Масы камянёў і грунта абрынуліся на жылыя будынкі, пахаваўшы пад заваламі больш за дзесяць дамоў.

Ахвярамі апоўзня сталі дзясяткі людзей. Улады паступова абнаўляюць звесткі аб загінулых — многія пакуль лічацца прапаўшымі без вестак. Дзесяць чалавек удалося выратаваць з-пад завалаў. З небяспечнай зоны эвакуяваныя больш за тысячу жыхароў.

вс