Пустая дзіцячая каляска, якая ўпала на рэйкі, паралізавала працу лініі М1 варшаўскага метро. Інцыдэнт адбыўся на станцыі «Ваўжышэў» (Wawrzyszew), паведаміла прэс-сакратар Варшаўскага метрапалітэна Анна Бартань.
На месцы працуюць пажарныя. Цягнікі ходзяць па ўчастку «Кабаты – Сладовец» (Kabaty-Słodowiec).
Пустая дзіцячая каляска ўпала з платформы на рэйкі. Адразу пасля гэтага на яе наехаў цягнік метро, які прыбыў на станцыю.
Прадпрыемства гарадскога транспарту абвясціла аб арганізацыі альтэрнатыўнага транспарту на лініі па ўчастку «Млаціны – Сладовец» (Młociny-Słodowiec).
PAP/аз