Віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвясціў, што польскія вайскоўцы атрымаюць чатыры самалёты Airbus A330. Авіяцыя зможа выкарыстоўваць іх для запраўкі, сярод іншых, F-35.
- Кожны палёт F-35 – гэта выкарыстанне велізарнай колькасці паліва. Часамі гэта некалькі дзясяткаў хвілін актыўнасці на поўных абаротах. Без чатырох самалётаў, прызначаных для запраўкі, мы не былі б у стане на поўніцу выкарыстаць F-35.
Іспанія і Польшча разам выдаткуюць 5,5 мільярда еўра па праграме SAFE. Чатыры самалёты Airbus A330 для польскай арміі павінны быць пастаўлены да 2030 года.
Міністр нацыянальнай абароны чакае, што першы самалёт прыбудзе ў Польшчу праз два гады.
ав