Калі б выбары ў Сейм адбыліся ў бліжэйшую, кіроўная «Грамадзянская кааліцыя» атрымала б найбольшую падтрымку — 33,34%, за ёй ідуць «Права і справядлівасць» з 22,23% і Канфедэрацыя «Свабода і Незалежнасць» з 13,54%, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага даследчым інстытутам Pollster на замову газеты «Super Express».
У Сейм таксама ўвайшлі б — «Новыя левыя» (8,23%), «Канфедэрацыя Польскай кароны» (8,02%) і «Развіццё плюс» (5,14%).
4,06% рэспандэнтаў прагаласавалі б за партыю «Разам», 3,31% за Польскую сялянскую партыю (ПСЛ), 1,66% за «Польшча 2050» і 0,33% за «Centris Union».
«Калі мы паглядзім на шырокі правы бок (ПіС, абедзве Канфедэрацыі і «Развіццё Плюс»), іх сукупны вынік складае 48,93%, што забяспечвае перамогу і фармаванне ўраду. Тым часам сукупны вынік «Грамадзянскай кааліцыі» і Левых складае толькі 41,57%. Толькі калі б да гэтага выніку дадаць галасы «Разам», ПСЛ і «Польшча 2050», усе левацэнтрысцкія партыі сталі б рэальнай процівагай кансерватыўнаму блоку, атрымаўшы 50,93%», — адзначае SE.
Апытанне было праведзена 1 і 2 верасня на выбарцы з 1008 дарослых палякаў.
PAP/юл