Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі міністр нацабароны папярэджвае: Маштабы правакацый нарастаюць

10.09.2026 17:11
«Мы адчуваем правакацыі, яшчэ больш адчуваюць балтыйскія краіны, апошнім часам немцы».
 -
Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Jarek Praszkiewicz

Краіны Балтыі ўсё часцей сутыкаюцца з правакацыямі і гібрыднай дзейнасцю, кажа Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Віцэ-прэм'ер і міністр абароны звяртае асаблівую ўвагу на Латвію, дзе набліжаюцца парламенцкія выбары.

— Маштаб правакацый расце. Мы адчуваем правакацыі, яшчэ больш адчуваюць балтыйскія краіны, апошнім часам немцы. Гібрыдныя атакі характэрызуюцца тым, што ля межаў няма танкаў, але ёсць наняты за тры, чатыры, пяць тысяч долараў агент, які, напрыклад, павінен падпаліць месца, дзе вырабляецца амуніцыя.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама папярэджвае аб сабатажы і вярбоўцы ў Інтэрнэце. Паводле яго слоў, для такой дзейнасці могуць выкарыстоўвацца грамадзяне іншых краін, завербаваныя праз Тэлеграм і сацыяльныя сеткі.

ав