Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У жніўні польскія кампаніі вырабілі больш тавараў, чым год таму

18.09.2026 15:37
У жніўні польскія кампаніі вырабілі тавараў больш, чым год таму, але зафіксавалі спад у параўнанні з ліпенем.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Janno Nivergall z Pixabay/CC0

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў мінулым месяцы рэалізаваная прамысловая прадукцыя ў гадавым вылічэнні павялічылася на 4,3 працэнта. Аднак у параўнанні з ліпенем яна знізілася на 7,5 працэнта.

Пётр Камінскі з Польскага эканамічнага інстытуту ацаніў, што сітуацыя ў польскай прамысловасці застаецца адносна добрай.

— Ажыўленне ў прамысловасці працягваецца дзякуючы інвестыцыйнай актыўнасці, чаму дадаткова спрыяе рост экспарту. Асабліва добра пачуваецца машынабудаванне, выраб электрычных прылад, а таксама фармакалагічны сектар. Горшыя вынікі паказала прамысловасць спажывецкіх тавараў, дзе назіраецца скарачэнне прадукцыі на 7%.

У апублікаваным каментары Канфедэрацыя прадпрымальнікаў «Lewiatan» падкрэслівае, што галіна не набрала абароты. Яна чакае аднаўлення дынамікі вытворчасці ў верасні ў дыяпазоне 6-8 працэнтаў.

Аналітыкі ING дадаюць, што працяглы энергетычны крызіс стварае рызыкі для эканамічнага росту ў другой палове года, у той час як цыкл дзяржаўных інвестыцый падтрымлівае ўсю эканоміку.

ПР/юл