Ваенная авіяцыя дзейнічае ў паветранай прасторы Польшчы. Аператыўнае камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы абвясціла, што гэтыя аперацыі звязаныя з атакамі Расіі на заходнюю Украіну. Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі дасягнулі стану баявой гатоўнасці.
Гэтыя аперацыі маюць прафілактычны характар і прызначаныя для абароны паветранай прасторы, асабліва ў рэгіёнах, прылеглых да атакаванай Расіяй тэрыторыі.
Аператыўнае камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы сочыць за бягучай сітуацыяй, і яго сілы і сродкі застаюцца гатовымі да неадкладнага рэагавання.
IAR/яс