Паездка Караля Наўроцкага на Філіпіны — адзін з элементаў кампаніі Польшчы ў рамках G20, лічыць дзяржсакратар і кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz).
Ён растлумачыў, што Філіпіны ўзначальваюць Асацыяцыю дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (англ.: Association of SouthЕast Asian Nations, ACEAN).
— Мы зацікаўленыя ў тым, каб у рамках актыўнасці Польшчы ў Групе G20 размаўляць таксама з гэтым рэгіёнам свету — рэгіёнам, які моцна развіваецца. Група G20 — гэта не толькі развітыя еўрапейскія краіны і ЗША, але таксама Глабальны Поўдзень. Цягам бліжэйшых месяцаў і тыдняў перад самітам у Маямі, спадар прэзідэнт плануе размаўляць менавіта з прадстаўнікамі згаданых краінаў, — кажа Марцін Пшыдач.
Караль Наўроцкі і яго жонка Марта Наўроцкая вылецелі ў Манілу, дзе ў аўторак (6 кастрычніка) пачнуць свой трохдзённы афіцыйны візіт. Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца, сярод іншага, з лідарам Філіпін Фердынандам Рaмуальдaсам Маркосам-малодшым, а таксама прыме ўдзел у пятым польска-філіпінскім ІТ-бізнес-саміце.
IAR/аз