Навукоўцы стварылі агульнаеўрапейскае прыкладанне для паведамленняў пра ўкусы кляшчоў. Сярод распрацоўшчыкаў — польскія вучоныя.
Анна Вяжбіцка з Познанскага прыродазнаўчага ўніверсітэта сказала, што пра кляшчоў, выяўленых на людзях або хатніх жывёлах, можна паведамляць праз смартфон.
— Неабходна сфатаграфаваць кляшча, а затым у прыкладанні запоўніць форму. Сабраныя дадзеныя будуць правераныя мною альбо іншымі польскімі навукоўцамі і размешчаныя на карце, якую таксама можна будзе праглядзець у дадатку.
Дзякуючы паведамленням карыстальнікаў навукоўцы змогуць прагназаваць узнікненне захворванняў, якія перадаюцца кляшчамі, па ўсёй Еўропе.
Прыкладанне «PRAGMATIC» бясплатнае і даступнае на 22 мовах. Яно працуе на мабільных тэлефонах Android і iOS. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
вс