Беларуская Служба

Польскія гарады робяць стаўку на экалогію

20.07.2019 16:02
Саюз польскіх метраполіяў распрацоўвае ЭКА-стратэгіі, то бок план рэакцыі на змены клімату.
.    .
Экалогія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:thommas68/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лодзь зяўляецца каардынатарам ЭКА-стратэгіі, якую распрацоўвае 12 гарадоў-членаў Саюза польскіх метраполіяў. У рамках ЭКА-стратэгіі будзе створаны план рэакцыі на змены клімату.

Мэр гораду Лодзь Ганна Зданоўска (Hanna Zdanowska) кажа, што адным з элементаў стратэгіі стане інфармаванне грамадскасці аб тым, што клімат і ўмовы, у якіх мы жывем, залежаць ад нашых паўсядзённых рашэнняў.

Ганна Зданоўска: Мы прадугледжваем розныя дзеянні - тыя, якія згодна з дзейным заканадаўствам можна рэалізаваць ужо цяпер, а таксама тыя, якія будуць патрабаваць зменаў заканадаўства на цэнтральным узроўні. Гаворка ідзе пра змену прывычак і адукацыю.

Ініцыятары праекта спадзяюцца, што стратэгіяй змогуць скарыстацца гарады па ўсёй краіне. У Лодзі пачала працу група, якая павінна падрыхтаваць пакет прапаноў, што дапамогуць ліквідаваць наступствы зменаў клімату. Пазней будуць распрацаваны падрабязныя планы іх рэалізацыі.

аз