Беларуская Служба

Падчас Маршу роўнасці ў Беластоку адбыліся беспарадкі

21.07.2019 14:03
«Супрацоўнікі сілавых структур ахоўваюць бяспеку, нягледзячы на тыя лозунгі, якія выказваюць грамадзяне, нягледзячы на іх светапогляд, і перакананні. Яны дзейнічаюць на падставе і ў межах дзеючага заканадаўства»
Марш Роўнасці ў Беластоку PAP/Artur Reszko

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Эльжбета Вітэк запэўнівала ў тым, што будуць прынятыя адпаведныя захады ў дачыненні да тых, хто выклікаў беспарадкі падчас Маршу роўнасці ў Беластоку.

Міністр напісала на сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter, што «не было і не будзе дазволу на хуліганскія дзеянні, якія парушаюць правы іншых».

«Супрацоўнікі сілавых структур ахоўваюць бяспеку, нягледзячы на тыя лозунгі, якія выказваюць грамадзяне, нягледзячы на іх светапогляд, і перакананні. Яны дзейнічаюць на падставе і ў межах дзеючага заканадаўства» – напісала кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Эдьжбета Вітэк.

Падчас Маршу роўнасці ў Беластоку адбыліся сутыкнення паміж удзельнікамі контрдэманстрацыі і паліцыяй, супраць удзельнікаў маршу быў ужыты гвалт. Зламыснікі выкарыстоўвалі бутэлькі, камяні з бруку. Было затрымана 20 чалавек. Чацвёра з іх падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў, у тым ліку ў рабаванні, парушэнні недатыкальнасці і абразах службовых асоб, а таксама ў пагрозах. Адна паліцэйская атрымала лёгкую траўму.

20 ліпеня ў Беластоку адбыўся першы гей парад у гісторыі гораду. Паводле дадзеных мясцовай паліцыі ў ім прыняло ўдзел каля 1 тысячы чалавек.

IAR/PAP/эж