Беларуская Служба

Прэс-сакратар ураду ацаніў працу ратаўнічых службаў падчас буры ў Татрах

23.08.2019 12:29
Апроч 4 смяротных ахвяраў з польскага боку, у славацкай частцы Татраў загінуў адзін чэшскі турыст.
Helikopter Lotniczego Pogotowia Ratunkowego w akcji w Tatrach
Helikopter Lotniczego Pogotowia Ratunkowego w akcji w TatrachPAP/Grzegorz Momot

Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер заявіў, што падчас ратаўнічай акцыі ў Татрах экстраныя службы дзейнічалі спраўна. У выніку магутнай буры ў польскіх Татрах загінула чатыры чалавекі, а больш за сотню атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

«Службы працавалі спраўна, у адпаведнасці з той сітуацыяй, якая там панавала. Прэм’ер ураду Матэвуш Маравецкі таксама ўдзельнічаў у працы крызіснага штабу на месцы здарэння. Усе працавалі зладжана. Аднак, гэта не змяняе факту, што такое надвор’е надзвычай цяжкае для працы экстраных службаў».

22 жніўня апоўдні ў Татрах нечакана распачалася бура, вялікую шкоду спрычынілі маланкі. Апроч 4 смяротных ахвяраў з польскага боку, у славацкай частцы Татраў загінуў адзін чэшскі турыст.

IAR/эж