Беларуская Служба

Тыгры, выратаваныя на беларуская мяжы, знаходзяцца ў цяжкім псіхічным стане (ФОТА)

05.11.2019 09:11
Дваім кіроўцам, якія перавозілі дзесяць тыграў з Італіі ў Дагестан, высунутыя абвінавачанні.
Тыгры ў заапарку ў Познані PAP/Marek Zakrzewski

Дваім кіроўцам, якія перавозілі дзесяць тыграў з Італіі ў Дагестан, высунутыя абвінавачанні.

– Следства вядзецца ў некалькіх напрамках. У дадзеным моманце ў нас трое падазраваных. У апошнім часе мы высунулі абвінавачанні двум грамадзянам Італіі, – гаворыць прэс-сакратар люблінскай Акруговай пракуратуры Агнешка Кэмпка. - Марка А. і Алесіа Д. пачулі абвінавачанні ў здзекаванні над тыграмі ў выглядзе не прадстаўленні ім ежы і дастатковай колькасці вады, у выніку чаго адзін з тыграў здох. Падчас допыту падазраваныя не прызналі сваёй віны і давалі тлумачэнні, якія на дадзеным этапе следства мы не агучваем. Мы прасілі часова арыштаваць падазраваных, суд не згадзіўся з нашым патрабаваннем.

У следчым ізалятары знаходзіцца 32-гадовы расіянін, які арганізаваў перавозку тыграў. Суд арыштаваў яго ўмоўна на тры месяцы. Ён зможа выйсці на волю пасля аплаты задатку ў памеры 30 тысяч злотых (7 тысяч еўра). Калі так станецца, то пракуратура будзе падаваць апеляцыю.

У познанскім заапарку, куды часова перавезлі дзікіх катоў, інфармуюць, што тыгры знаходзяцца ў вельмі кепскім псіхічным стане. - Яны толькі фізічна адчуваюць сябе лепш, а гэта не дае гарантыі, што нам удасца іх выратаваць. Некалькі тыграў маюць настолькі моцную дэпрэсію, што не заўсёды хочуць есці, – сказала парталу tvp.info прэс-сакратар заапарку Малгажата Хадыла.

Тыграў везлі з Італіі і ў Расію. У выніку праблемаў з дакументамі беларускія памежнікі адправілі транспарт назад у Польшчу. Тыгры ў клетках стаялі некалькі дзён на мяжы, а іх стан хутка пагаршаўся. Адзін тыгр здох.

ав


Клеткі, у якіх перавозілі тыграў Клеткі, у якіх перавозілі тыграў
. .
. .

. .