Сенат Польшчы адзінагалосна прыняў рэзалюцыю ў знак пратэсту супраць перапісвання гісторыі ўладамі Расійскай Федэрацыі і расійскімі палітыкамі. Гаворка ідзе, між іншым, пра нядаўнія выказванні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які абвінаваціў Польшчу ў нібыта супрацоўніцтве з Трэцім Рэйхам, а таксама адказнасці за развязванне Другой сусветнай вайны. Разам з тым, Сенат выказаў заклапочанасць з нагоды пагаршэння расійска-польскіх адносін.
У рэзалюцыі Сенат нагадаў, што пачатак Другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 года і напад Савецкім Саюзам на Польшчу 17 верасня 1939 года былі прызнаныя ў публічных дэкларацыях у 1993 годзе прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, а таксама ў 2010 годзе тагачасным прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным. Верхняя палата польскага парламента таксама нагадала, што Польшча стала ахвярай пакта Молатава-Рыбентропа, у выніку якога Еўропа была падзеленая на германскую і савецкую сферы ўплываў.
Сенат Польшчы звярнуўся да расійскага боку з заклікам выбудоўваць узаемаадносіны на аснове прынцыпаў узаемапавагі, партнёрства і добрасуседства.
9 студзеня падобную дэкларацыю прыняў Сейм Польшчы – ніжняя палата парламента.
вс