Пагадненне гарантуе польскім грамадзянам і падданым Яе Вялікасці, якія пражываюць краінах дамовы, права галасаваць і балатавацца на мясцовых выбарах пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Звязу. Гэта азначае, што польскія грамадзяне, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, і падданыя Злучанага Каралеўства, якія жывуць у Польшчы, маюць права выбіраць сваіх прадстаўнікоў у мясцовых органах улады.
Пагадненне было падпісана 29 траўня ў Варшаве дзяржсакратаром Міністэрства замежных спраў Пятром Ваўжыкам і амбасадарам Злучанага Каралеўства Джонатанам Нотам.
Польшча з'яўляецца чацвёртым дзяржавай, пасля Іспаніі, Партугаліі і Люксембурга, якія падпісалі з Вялікабрытаніяй пагаднення такога роду.
IAR/эж