Беларуская Служба

Польскі паліўны гігант возьме на сябе кіраванне агульнапольскай сеткай распаўсюджвання друку

03.06.2020 08:09
«Рух» – гэта добра вядомы брэнд у Польшчы, традыцыя якога налічвае ўжо больш за сто гадоў.
Photo:PAPDarek Delmanowicz
Photo:PAP/Darek Delmanowicz .

Упраўленне па пытаннях канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў Польшчы (UOKiK) абвясціла ў аўторак, 2 чэрвеня, што яно ўхваліла план PKN Orlen па куплі сеткі «Рух» (Ruch) пасля таго, як даследаванні паказалі, што трансакцыя «не прывядзе да абмежавання канкурэнцыі».

Генеральны дырэктар PKN Orlen Даніэль Обайтек напісаў у Twitter аб гэтай навіне:

-Мы атрымалі згоду ад Упраўлення па пытаннях канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў прыняць «Рух». Мы падпісалі інвестыцыйнае пагадненне і ўзгаднілі ўмовы здзелкі.

Старшыня найбуйнейшага польскага нафтавага канцэрну Даніэль Обайтек дадаў, што набыццё агульнанацыянальнай сеткі пунктаў распаўсюджвання прэсы з'яўляецца часткай стратэгіі развіцця PKN Orlen:

-Мы хочам выкарыстоўваць бізнес-сінэргіі для павелічэння кошту абедзвюх кампаній, пашырэння нашага асартыменту прадукцыі і кліенцкай базы.

«Рух» – гэта добра вядомы брэнд у Польшчы, традыцыя якога налічвае ўжо больш за сто гадоў. Кампанія была ключавым гульцом на польскім рынку распаўсюджвання прэсы, але «Рух» сутыкнуўся з праблемамі пасля таго, як наклад газет скараціўся на фоне пераходу чытачоў у інтэрнэт. Такія дадзеныя вынікаюць з фінансавай справаздачы сеткі продажу прэсы «Рух» за мінулы год.

PAP/эж