Беларуская Служба

«Газпром» вярнуў Польскай нафтагазавай кампаніі пераплаты за газ

01.07.2020 15:30
«Газпром» пералічыў польскай кампаніі 1,5 млрд долараў доўгу, згодна з рашэннем Стакгольмскага арбітражнага суда. 
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG) Ежы Квяціньскі паведаміў, што расійская кампанія «Газпром» ажыццявіла грашовы перавод на рахунак PGNiG. «Мы ведаем, што «Газпромам» пералічаныя грошы, пераплачаныя намі за газ. Мы чакаем пацвярджэння, калі яны паступяць на наш рахунак, пра што паведамім неадкладна«, – напісаў кіраўнік PGNiG у Twitter.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што «Газпром» пералічыў польскай кампаніі 1,5 млрд долараў доўгу, згодна з рашэннем Стакгольмскага арбітражнага суда. Па дадзеных агенцтва, расійскі газавы гігант заявіў, што вярнуў у аўторак польскай кампаніі поўную суму пераплаты за газ.

Па словах кіраўніка Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага, гэта вялікі міжнародны поспех Польшчы:

-1,5 мільярда долараў – гэта вялікая дыпламатычная і судовая перамога Польшчы над кампаніяй, якая несанкцыянавана завышала кошты на газ для Польшчы і вымушана была за гэта заплаціць. Дзякуючы гэтаму можна было панізіць цэны за газ для прыватных асоб.

30 сакавіка Стакгольмскі арбітражны суд вынес рашэнне ў спрэчцы паміж PGNiG і «Газпромам». Разбіральніцтва тычылася кантрактнай цаны пры пастаўках газу ў Польшчу паводле Ямальскага кантракту. Суд змяніў цэнавую формулу на карысць польскага боку, звязаўшы яе з еўрапейскім рынкам. Новая, больш нізкая цана будзе прыменена да паставак, якія ажыццяўляліся з 1 лістапада 2014 года, калі PGNiG падала заяўку на перагляд гэтай формулы.

ав