Інстытут нацыянальнай памяці (ІНП) прысудзіў гэту ўзнагароду ўжо ў 19 раз. Праз эпідэмію каранавіруса прайшла не як штогод у Каралеўскім замку ў Варшаве, а ў адукацыйным цэнтры Інстытуту ў Варшаве. Уурачыстасць транслявалася на канале IPNtv на Youtube.
Сёлета званне «Захавальнік нацыянальнай памяці» атрымалі:
-Казімеж Халева (Kazimierz Cholewa) – дзеяч кракаўскай «Салідарнасці»
-Васіль Ханевіч (Wasyl Haniewicz) – нашчадак сібіракаў, які захоўвае польскую памяць у сібірыскай вёсцы Беласток
- Камітэт памяці ахвяраў лагера смерці Гузэн
-Скульптар Анджэй Пітыньскі (Andrzej Pityński) пасмяротна
-Дзеяч партызанскіх арганізацыі Войцех Зэмбіньскі (Wojciech Ziembiński) пасмяротна
Інстытуту нацыянальнай памяці нагадвае, што ўзнагарода «Захавальнік нацыянальнай памяці» прысуджаецца людзям, а таксама ўстановам, якія асаблівым чынам захоўваюць памяць пра гісторыю Польшчы, тлумачыць прадстаўніца ІНП Барбара Ківала (Barbara Kiwała):
-Узнагарода прызначаецца за актыўны ўдзел ва ўкараненні гісторыі польскага народа ў перыяд з 1939 па 1989 год, а таксама за дзейнасць, якая адпавядае статутным мэтам Інстытуту. Лаўрэатаў вызначае журы пад кіраўніцтвам старшыні Інстытуту, яны атрымоўваюць ганаровае званне «Захавальнік нацыянальнай памяці».
У папярэднія гады званне «Захавальнік нацыянальнай памяці» было прысуджана прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму, Сусветнаму саюзу салдат Арміі Краёвай, Саюзу палякаў на Беларусі, а таксама таварыству «Мемарыял».
iar/эж