Беларуская Служба

У лютым прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла ў параўнанні з мінулым годам

18.03.2021 14:01
У параўнанні са студзенем бягучага года згаданы рост склаў 4,3 працэнта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прамысловая вытворчасць у лютым павялічылася на 2,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. У параўнанні са студзенем бягучага года згаданы рост склаў 4,3 працэнта.

Яцэк Рыбацкі(Jacek Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута заявіў, што найлепш спраўляюцца экспарцёры:

– У лютым чарговы раз рост зафіксавалі вытворцы электраабсталявання і электронікі. Паводле дадзеных Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтамагістраляў аб грузавым транспарце, экспарт павінен утрымлівацца на высокім узроўні таксама ў сакавіку і бліжэйшых месяцах. Горш выглядае сітуацыя вытворцаў капіталу і горнай прамысловасці. Таксама паводле дадзеных, найбольш пацярпелі кампаніі з двух ваяводстваў: Вармінска-мазурскага і Сілескага.   

Са студзеня па люты прамысловая вытворчасць вырасла на 2 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года.

аз