Беларуская Служба

Польскія ўлады робяць стаўку на электрамабільнасць

22.03.2021 14:30
Яны запускаюць чарговыя праграмы падтрымкі электрамабільнасці ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Да вакацыяў Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі плануе запусціць праграму падтрымкі будаўніцтва інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў. Пра гэта паведаміў віцэ-старшыня фонду Артур Ляркоўскі (Artur Lorkowski). Планы бяруць пад увагу таксама даплаты да закупкі электрамабіляў.

Паралельна Міністэрства клімату працуе над правіламі, якія павінны садзейнічаць развіццю электрамабільнасці ў Польшчы. У цяперашні час вядзецца праца над правіламі, якія павінны палегчыць устаноўку зарадных станцый у шматкватэрных будынках.

Артур Ларкоўскі паведаміў, што даплаты да будаўніцтва зарадных станцый для электрамабіляў могуць складаць да 50 адсоткаў выдаткаў:

- Фонд будзе аддаваць перавагу хуткім станцыям зарадкі, то бок з станцыям магутнасцю ў больш за 150 кілават. Гаворка ідзе пра тое, каб станцыі хуткай зарадкі павялічвалі камфорт ужывання электрамабіляў у Польшчы. Каб пакупка электрамабіля не азначала меншай зручнасці транспартнага сродка.

На гэтыя мэты Нацыянальны фонд па ахове навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі выдзеліць 800 мільёнаў злотых.

Таксама будзе запушчаная праграма даплатаў да пакупкі электрычных легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і аўтобусаў.

аз