Толькі ў сакавіку ў Польшчы было зарэгістравана 90 тысяч 717 імпартаваных легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны. Гэта азначае рост на 73,6% за год, інфармуе Інстытут Самар, які займаецца даследаваннем аўтамабільнага рынку ў Польшчы.
Сярэдні ўзрост, імпартаваных сёлета аўтамабіляў, складае 12 гадоў, у тым ліку аўтамабіляў з бензінавымі рухавікамі – каля 13 гадоў.
Памер імпарту ўжываных аўтамабіляў у сакавіку, гэта адзін з шасці найбуйнейшых штомесячных вынікаў за апошнія 13 гадоў.
Усяго за першы квартал бягучага года года колькасць зарэгістраваных у Польшчы імпартаваных аўтамабіляў склала 227 534 машыны, то бок была на 5,3% вышэйшая, чым у аналагічным перыядзе 2020 года.
Паводле экспертаў, калі тэндэнцыя будзе працягвацца, імпарт ужываных машынаў за круглы год перавысіць 900 тысяч. Дызельныя аўтамабілі ў сакавіцкім імпарце легкавых машынаў складаюць 41,7%.
аз