Першыя польскія самалёты F-35 прыземляцца ў авіябазе ў Ласку ў студзені 2026 года. Пра гэта паведаміў генерал Ірэневуш Новак. Нагадваем, на тэрыторыі 32-й тактычнай авіяцыйнай базы ў Ласку ў цэнтральнай Польшчы будзе дыслакавацца першая польская эскадра гэтых сучасных знішчальнікаў:
-32-я тактычная авіябаза будзе месцам, дзе ўзнікне першая польская эскадра знішчальнікаў F-35. Упершыню Польшча далучыцца да групы краінаў з найбольш сучаснай сістэмай узбраення. Мы разумеем, колькі намаганняў, у тым ліку фінансавых, трэба было прыкласці дзеля таго, каб гэтыя самалёты маглі дыслакавацца ў згаданай базе. Мы плануем, што першы самалёт F-35 прызямліцца ў базе ў студзені 2026 года.
Кантракт на пакупку 32 амерыканскіх баявых самалётаў F-35 быў падпісаны ў студзені 2020 года ў Дэмбліне(Dęblin). Паводле яго, усе знішчальнікі павінны быць пастаўлены ў Польшчу да 2030 года.
аз