На польска-беларускай мяжы Баброўнікі-Бераставіца да вечара беларусы блакуюць памежны рух. Пратэст зладзіла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), каб такім чынам дамагчыся хуткага ўвядзення жорсткіх эканамічных санкцыя ЕЗ да рэжыму ў Беларусі, а таксама прымусіць беларускія ўлады адкрыць наземныя межы для беларусаў. На чым палягае сённяшняя акцыя тлумачыць Арцём Праскаловіч з НАУ:
- На дадзены момант дазволены блакады сёння і ў суботу. Ва ўсе астатнія дні людзі працягваюць знаходзіцца на мяжы. Там створаны ўмовы, каб не парушаючы правіл дарожнага руху рабіць запавольванне руху і частковую блакаду яго.
У Беларусі пачалі абмяркоўваць адкрыццё наземных пераходаў. Арцём Праскаловіч, лічыць, што на гэта таксама паўплывалі акцыі, якія ладзяцца ў Польшчы і ў Літве на мяжы з Беларуссю.
яс