Прадстаўнікі навукі, бізнесу, урада, мясцовага самакіравання, а таксама кіраўнікі кампаній і банкаў прымуць удзел у трохдзённым Еўрапейскім фінансавым кангрэсе анлайн, які сёння стартуе ў Сопаце, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.
Сярод запрошаных гасцей: міністр фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуш Касцінскі, старшыня Польскага фонду развіцця Павел Борыс і старшыня Асацыяцыі польскіх гарадоў Зыгмунт Франкевіч. Тэма сёлетняй сустрэчы – «Фінансы ў змененай рэальнасці».
Падчас мерапрыемства будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытанні, датычныя рэканструкцыі эканомікі пасля пандэміі, дэбаты з удзелам кіраўнікоў банкаў, даклад спецыяльнага госця – прафесара Дана Брэзніца з Універсітэта Таронта, а таксама шэраг размоваў пра інвестыцыі ў інавацыйныя праекты. Еўрапейскі фінансавы кангрэс у традыцыйнай формуле плануецца ў верасні.
аз