Урад Польшчы плануе інвеставаць амаль 1,5 мільёна еўра (больш за 6,5 мільёна злотых) у лабараторыі Дзяржаўнай санітарнай інспекцыі, паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski). Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя паясніў, што ў цяперашні час прыярытэтам з'яўляецца секвеніраванне геному, гэта значыць вывучэнне таго, з якім варыянтам віруса мы маем справу:
- Цяперашні патэнцыял – гэта больш за тысячу пробаў у тыдзень. Аднак зараз ён павялічыцца да некалькіх тысяч у тыдні. Гэта пры цяперашняй колькасці заражаных азначае, што мы зможам секвеніраваць усе новыя выпадкі заражэння каранавірусам.
Міністр падкрэсліў, што змена мае фундаментальнае значэнне, паколькі дазволіць краіне дэталёва даследаваць, з якімі мутацыямі каранавіруса мы маем справу.
IAR/аз