Беларуская Служба

МЗС: Польшча задзейнічае ўсе каналы ў Беларусі дзеля вызвалення палякаў

23.06.2021 10:53
Сёння, 23 чэрвеня мінае тры месяцы з моманту затрымання Анжэлікі Борыс.
Podsekretarz stanu w Ministerstwie Spraw Zagranicznych Marcin Przydacz
Podsekretarz stanu w Ministerstwie Spraw Zagranicznych Marcin PrzydaczPAP/Marcin Obara

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Польшча спрабуе выкарыстаць як элементы ціску, так і каналы дыялогу, каб заахвоціць улады Беларусі вызваліць зняволеных палякаў. Перамовы з прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абцяжараныя, бо афіцыйны Мінск абвінавачвае Польшчу ў дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі.

Намеснік міністра Пшыдач заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што яго цешыць рэакцыя Еўразвяза і хуткае ўвядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі:

-Анджэй Пачобут і Анжэліка Борыс надалей знаходзяцца ў турме. Яны закладнікі рэжыму, плацяць за гэта вельмі вялікаю цану. З гэтым немагчыма пагадзіцца. Еўрапейская рэакцыя рашучая, бо не будзе дазволу на парушэнне правоў чалавека, на арышты нявінных. Мы, заходні свет не можам інакш рэагаваць на такія дзеянні, толькі рашучыя крокі.

Сёння, 23 чэрвеня мінае тры месяцы з моманту затрымання Анжэлікі Борыс. Старшыня Саюзу палякаў Беларусі ўтрымліваецца ў турме Жодзіна. Ёй прад'яўленае абвінавачванне ў распальванні нацыянальнай нянавісці. Пагражае да 12 гадоў турмы. Аналагічныя абвінавачванні выстаўленыя журналісту Анджэю Пачобуту, які знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка. Анджэй Пачобут і Анжэліка Борыс прызнаныя палітычным вязнямі. Агулам, станам на 23 чэрвеня ў Беларусі налічваецца як мінімум 502 палітвязні.

iar/эж

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі

10.06.2021 19:16
Еўрадэпутаты рашуча асуджаюць «захоп самалёта Ryanair» як акт «дзяржаўнага тэрарызму» і заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Міністр замежных спраў Збігнеў Раў: Крызіс у Беларусі нельга аддзяляць ад Расіі

22.06.2021 09:11
Кіраўнік польскай дыпламатыі дадаў, што эканамічныя санкцыі ЕС супраць Масквы будуць падоўжаны.

Мінаюць тры месяцы з моманту арышту Анджалікі Борыс

23.06.2021 09:32
Старшыня Саюза палякаў у Беларусі ўтрымліваецца пад вартай у Жодзіне пад Мінскам.