Інстытут Пілецкага ўшанаваў памяць чарговага паляка, забітага немцамі за дапамогу габрэям. Цырымонія адкрыцця памятнай дошкі, прысвечанай Баляславу Ксёнжэку (Bolesław Książek) адбылася сёння ў Алесіне(Olesin) ў Мазавецкім ваяводстве. Яна была арганізаваная ў рамках праграмы «Пакліканыя па імені», мэта якой – ушанаваць памяць палякаў, якія падчас Другой сусветнай вайны заплацілі самую высокую цану за дапамогу габрэям, асуджаным немцамі на знішчэнне.
Баляслаў Ксёнжэк разам з жонкай два гады хавалі ў хаце габрэйскага хлопчыка Ідэя. Хлопец быў затрыманы і расстраляны ў траўні 1943 года разам са сваім дабрадзеям, кажа навуковы супрацоўнік Інстытута Пілецкага Эмілія Дзевецка(Emilia Dziewiecka):
- Нямецкія жандары завялі Баляслава Ксёнжэка і Ідэля ў непадалёкі лес, дзе іх расстралялі.
Да гэтага часу ў рамках праекта «Пакліканы па імені» Інстытут Пілецкага ўшанаваў ужо памяць 47 палякаў, якія былі забітыя немцамі падчас Другой сусветнай вайны за дапамогу габрэям.
аз