Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы і Літвы будуць размаўляць пра міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю

11.07.2021 11:14
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пачаў афіцыйны візіт у Польшчы.
    ()
Прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда (злева) і Літвы Гітанас НаўседаPAP/Łukasz Gągulski

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пачаў афіцыйны візіт у Польшчы. Яго суправаджае літоўская першая лэдзі. Паездка пачалася ў Кракаве ад наведвання камандавання сіл спецыяльных аперацый. Літоўскія спецсілы працяглы час супрацоўнічаюць са сваімі калегамі з Кракава.

Літоўская прэзідэнцкая пара таксама прыняла ўдзел у святой імшы ў архікатэдры каралеўскага замку на ўзвышшы Вавель ды ўсклала кветкі ля магіл Уладзіслава Ягайлы, Жыгімонта Аўгуста, а таксама прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі. Пазней да літоўскай прэзідэнцкай пары далучыцца Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай.

Пасля гэтага запланаваныя перамовы дзяржаўных лідараў, якія будуць тычыцца перш за ўсё пытанняў бяспекі дзвюх краін. Прэзідэнты плануюць закрануць у тым ліку пытанне нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, якая ў апошні час стала вострай праблемай не толькі Літвы, але Польшчы ды Еўрасаюза ў цэлым.

Пасля сустрэчы прадбачыцца ўдзел прэзідэнтаў у прэс-канферэнцыі.

вс