Віцэ -прэм'ер Польшчы Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) запэўнівае, што ўрад сурʼёзна ставіцца да пытання прытоку мігрантаў у Польшчу. Палітык спаслаўся на сітуацыю на мяжы з Беларуссю, праз якую ўсё больш нелегалаў спрабуе патрапіць у краіну:
- Я, як член Урадавай антыкрызіснай каманды, яшчэ раз запэўніваю, што Польшча падрыхтаваная да пытання росту міграцыі, якую мэтанакіравана падтрымліваюць некаторыя краіны Усходняй Еўропы. Адначасова я заклікаю польскую апазіцыю не выкарыстоўваць гэтай тэму ў палітычных мэтах.
Ужо некалькі дзён некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў застаюцца ў памежнай зоне паміж Польшчай і Беларуссю. Польскія службы не пускаюць іх у Польшчу, а беларускі бок не хоча прыняць іх назад.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі гаворка ідзе пра групу з паўсотні чалавек, сярод якіх таксама жанчыны з дзецьмі.
Памежнікі разам з жаўнерамі ўзмацнілі патрулі на польска-беларускай мяжы, а ў некалькіх раёнах былі ўсталяваны шлагбаумы.
Нелегальныя мігранты трапляюць на межы Польшчы і Літвы пры дапамозе з боку беларускіх памежнікаў. Сёння міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы Еўрасаюза абмяркоўваецца ў Бруселі падчас пазачарговай сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін ЕС. З візітам у Літве знаходзіцца таксама спікер Еўрапарламента Дэвід Сасолі.
IAR/аз